Завуць мяне

Паўловіч Натальля Юр’еўна.

Нарадзілася 14 верасьня 1985 года ў горадзе Менску ў 16 гадзін 45 хвілін ад мамы Вольгі і таты Юрася.
З задавальненьнем хадзіла ў дзіцячы садок побач з домам.
Пасьля зь меншым задавальненьнем наведвала школу №178.


У дзевятай клясе займела мару вучыцца на гістарычным факультэце.
У 2003 годзе пасьпяхова яе зьдзейсьніла.
У выніку атрымала ў бонусе сяброў, любімы занятак і знайшла сваё каханьне.

У школьныя гады наведвала разнастайныя гурткі, але ў адным надоўга не затрымлівалася.
Як у тым вершы: «Драмкружок, кружок по фото, мне ещё и петь охота. За кружок по рисованью тоже все голосовали».
Затое ў часы студэнцтва далучылася да прафэсыйнай арганізацыі вандровак па Беларусі, чым і да гэтага часу імкнуся займацца.


А ўвогуле, мару заставацца вечнай студэнкай!!!


МЕНЮ
Hosted by uCoz